Перайсці да зместу

Katolski Posoł

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Katolski Posoł
Арыгінальная
назва
в.-луж.: Katolski Posoł[1]
Тып перыядычнае выданне[d]
Краіна
Заснавана 1863
Мова верхнялужыцкая[1]
Галоўны офіс
Тыраж 2 200
ISSN 0138-2543
Вэб-сайт katolskiposol.de

Katolski Posoł, поўная назва — Katolski Posoł — Časopis katolskich Serbow (Каталіцкі веснік) — царкоўная газета каталіцкіх лужычанаў у Верхняй Лужыцы. Выдавец газеты — лужыцкае таварыства Кірыла і Мяфодзія. Друкуецца ў выдавецтве «Домавіна».

Штотыднёвік быў заснаваны ў 1863 годзе Міхалам Горнікам[2]. Выдавалась пры садзейнічанні грамадска-культурнай арганізацыі «Асацыяцыя каталіцкіх сербаў» (сёння — Таварыства святых Кірыла і Мяфодзія). У 1923 годзе падчас першага Сінода адноўленай епархіі Мейсена газета была абвінавачана ў антыцаркоўных тэндэнцыях, пасля чаго па прапанове святара Якуба Скалі яна была перададзена пад кіраванне Кірыла-Мяфодз'еўскаму таварыству. З 1939 года у часы нацыянал-сацыялізму газета была забаронена. Толькі ў 1950 годзе газеце вярнулі ліцэнзію, так як савецкая ваенная адміністрацыя і ўлады ГДР адмоўна адносіліся да царкоўнай прэсы.

Штотыднёвы тыраж газеты складае 2200 экзэмпляраў (дадзеныя на 2008 год). «Katolski Posoł» з'яўляецца самай распаўсюджанай газетай на верхнялужыцкай мове.

Зноскі

  • Martin Walde (Mĕrćin Wałda): Gestaltung sorbischer katholischer Lebenswelt. Eine Diskursanalyse der religiösen Zeitschrift «Katolski Posoł» zwischen 1863 und 1939. Lusatia-Verlag, Bautzen 2000, ISBN 3-929091-71-2.